Алесь Бяляцкі са стрыжнем у руцэ на судзе. Фота: sb.by

Алесь Бяляцкі са стрыжнем у руцэ на судзе. Фота: sb.by

Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 КК (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — яны не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяцца ў віну.

Напачатку пасяджэння Уладзь Лабковіч заявіў хадайніцтва аб перапынку ў судовым пасяджэнні ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Суддзя Запаснік выйшла, каб высветліць даныя аб стане здароўя праваабаронцы, бо ў судзе вясновец ніякіх медыцынскіх дакументаў з СІЗА прадставіць не змог. У выніку, суддзя, звязаўшыся з супрацоўнікамі СІЗА, вырашыла, што Лабковіч у стане ўдзельнічаць у працэсе. Судовае пасяджэнне працягнулася.

Нагадаем, што ў лістах на волю Уладзь Лабковіч усе паўтара года ўтрымання пад вартай скардзіўся на пагаршэнне здароўя, а менавіта на пастаянныя галаўныя болі, бяссоніцу і паніжэнне зроку.

На судзе праваабаронцаў «Вясны» працягваюць утрымліваць у зале суда ў клетцы ў кайданках. Сёння Валянцін Стэфановіч зноў патрабаваў зняць з праваабаронцаў кайданкі. А суддзя зноў не стала разглядаць гэтае хадайніцтва, спаслаўшыся на тое, што тут «падмяняюцца паняцці меры бяспекі і меры абароны» і гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі канваіраў. Толькі незразумела, чым выкліканы такія «меры бяспекі» ў адносінах да праваабаронцаў, якія і так утрымліваюцца за кратамі.

Алесь Бяляцкі падтрымаў хадайніцтва калегі і нагадаў, што судзяць вясноўцаў па палітычных матывах. Ён узгадаў, што ў 2011 годзе, калі яго судзілі папярэдні раз, то ў зале суда ён быў без кайданкоў.

Калі з вясноўцаў у чарговы раз адмовіліся здымаць кайданкі, то Валянцін Стэфановіч заявіў адвод суду, бо ён парушае іх правы. Запаснік, чакана, адхіліла гэтае хадайніцтва.

Алесь Бяляцкі на судзе прапанаваў памяняцца з пракурором Аляксандрам Каралём прыладамі для пісьма, бо яны знаходзяцца ў няроўных умовах — у пракурора ноўтбук і ручка, а ў праваабаронцаў толькі стрыжань.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7