Па яе словах, Еўрасаюз узмоцніць падтрымку Украіны, а таксама працягне аказваць ціск на Расію і тыя краіны, што падтрымліваюць яе вайсковым шляхам.

«Еўрапейскі Саюз працягне рабіць усё, што ў яго сілах, каб падтрымаць адважны народ Украіны. Мы працягнем аказваць ціск на Крэмль столькі, колькі гэта спатрэбіцца, наносячы ўдары па рэжыме санкцыямі. Мы пашырым санкцыі на тых, хто вайсковым чынам падтрымлівае расійскую вайну, як Беларусь і Іран. Мы будзем уводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі, даючы адказ на яе ўдзел у гэтай расійскай вайне ва Украіне», — сказала яна.

Пра якія менавіта санкцыі ідзе размова, старшыня Еўракамісіі не ўдакладніла.

Урсула фон дэр Ляен таксама згадала пра міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС, арганізаваны, па яе словах, рэжымам Лукашэнкі.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2