Дазвол на вяшчанне пад брэндам «Дождя» атрымала кампанія TVR Studios B. V., паведамляецца на сайце рэгулятара. Латвійскае радыё выказала здагадку, што ліцэнзія, верагодна, дазволіць «Дождю» распаўсюджваць свае праграмы па кабельных тэлевізійных сетках ва ўсіх краінах Еўрасаюза, у тым ліку і ў Латвіі.

Сам «Дождь» пакуль навіну не каментаваў.

6 снежня 2022 года Латвійская нацыянальная рада па электронных СМІ адклікала ў тэлеканала «Дождь» ліцэнзію на вяшчанне пасля таго, як вядучы Аляксей Карасцялёў сказаў у эфіры, што тэлеканал «змог дапамагчы» шматлікім расійскім вайскоўцам, якія сутыкнуліся з парушэннямі падчас мабілізацыі.

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0