Абвестка аб продажы дома ў завулку Ржавецкім з'явілася на сайце Realt.by. Дабаўлена шмат фота. 

Свой дом каля вадасховішча Дразды прадае Васіль Мацюшэўскі — старшыня праўлення Банка БелВЭБ, былы віцэ-прэм'ер. 

Плошча ўчастка — 11 сотак, плошча самога катэджа — 289,6 м², з іх жылая — 111,2 м². 

Мацюшэўскі мае рэпутацыю піжона: ён сачыў за сваім гардэробам і мог пісьменна выказваць свае думкі. 

Інтэр'ер дома ў яго таксама з прэтэнзіямі. «Дом, як у Пугачовай», — сказаў нам рыэлтар. Гэта, можа быць, і перабольшанне, але гэта не сціплая абстаноўка: гзымсы, вітражы і нават месцамі пазалота. Фота гавораць самі за сябе. 

Што змусіла Мацюшэўскага прадаваць катэдж, невядома. 

Але нядаўна ён быў фігурантам крымінальнай справы Банка БелВЭБ — мы падрабязна асвятлялі гэтую гісторыю. Арыштоўвалі і самога Мацюшэўскага, і яго топ-менеджараў. 

На выкуп сваіх супрацоўнікаў Мацюшэўскаму прыйшлося браць вялікія грошы ў Ігара Шувалава — старшыні расійскага Знешэканомбанка. 

Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

Чытайце таксама: Мацюшэўскі развітаўся з БелВЭБам пасля гісторыі з арыштам і выкупам

Клас
8
Панылы сорам
26
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
7