Мяркуючы па раскладзе суда Цэнтральнага раёна Мінска, Юрыю Чыжу могуць быць інкрымінаваныя: артыкул 424 ч. 2 Крымінальнага кодэкса — «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», артыкул 243 ч. 2 — «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021)», артыкул 235 ч. 2 — «Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» і артыкул 209 ч. 4 — «Махлярства».
Паведамлялася, што па першых двух артыкулах Юрый Чыж быццам бы быў памілаваны, а таксама кампенсаваў прад'яўленую яму шкоду. Чаму яны фігуруюць у раскладзе суда — пакуль няясна. Што тычыцца артыкула «Махлярства», то гэтыя абвінавачанні з Чыжа не былі знятыя.
Сам Юрый Чыж для каментароў пакуль не даступны, адзначае рэдакцыя «Народнай волі».
Крымінальную справу заснавальніка групы кампаній «Трайпл» будзе разглядаць вядомы суддзя Валерый Есьман.
Чытайце таксама:
Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме
Чыж напісаў заявы на свайго сына і нявестку
Першая птушка амністыі: пасля года з паловай за кратамі на волю выйшаў Юрый Чыж





