Людміла Чэкіна і Марына Золатава на судзе
Ціханоўская адзначыла, што гэтыя жанчыны «зрабілі для Беларусі больш, чым усе прысутныя ў зале суда прапагандысты, пракуроры, ахоўнікі і іншыя прыслужнікі». І тое, што яны знаходзяцца за кратамі, як нішто іншае сведчыць пра ненармальнасць цяперашняй Беларусі.
Тым не менш, упэўненая дэмакратычная лідарка, праўда ўсё роўна пераможа. Хоць праўда гэтая і «павінна ўмець сябе абараняць — асабліва ў часы, калі супрацьстаіць дыктатуры і вайне».
Ціханоўская выказала падтрымку супрацоўніцам Tut.by, іх калегам, родным і каханым.
«Я ведаю, што, гледзячы на сённяшнія фота Марыны і Мілы, ніхто не паверыць, што яны злачынцы. Гэтыя цудоўныя, смелыя, гордыя жанчыны — асобы беларускай журналістыкі. І ўсім нам, беларусам, вельмі пашанцавала з імі. І пакуль яны не на свабодзе, гэта наш з вамі абавязак — дапамагчы перамагчы праўдзе», — падсумавала Ціханоўская.






Але!
Тутбай у крытычны момант (2020) абраў пазіцыю "нейтральнага назіральніка".
Нікога не заклікаў. Анонсы акцый (дзе калі ў які час?) не выкладываў (хаця у яго вялізная аўдыторыя і яны маглі гэтаму паспрыяць)
А тут саміх закранула