Яўген Прыгожын падчас вярбоўкі зняволеных у адной з расійскіх калоній
Па словах Меркачовай, зняволеных вызвалялі да таго, як вывезці з калоній, у рамках працэдуры памілавання Пуціным. Гэтая працэдура была дзяржаўнай тайнай, піша агенцтва са спасылкай на праваабаронцу.
«У мяне няма ўказаў саміх, але я размаўляла з блізкімі гэтых людзей, якія былі першымі вызваленыя. Яны ўсе запэўніваюць, што на руках у іх дакументы, падпісаныя… пачаткам ліпеня — 5 ліпеня. І вывезлі адпаведна ў гэты ж дзень ці на наступны… Адпаведна гэтых людзей вызвалілі яшчэ пятага чысла, я цяпер кажу, у першую чаргу, пра першую групу вызваленых», — заявіла Меркачова.
У той жа час уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын падчас вярбоўкі зняволеных казаў, што іх вызваляць і памілуюць пасля паўгода ўдзелу ў вайне.





