Ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй палове Беларусі чакаецца моцны снег, завіруха.

У асобных раёнах галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, па ўсходняй палове парывы ўзмоцняцца да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 10 градусаў па ўсходзе да плюс 3 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу, а па захадзе — 1—4 градусы цяпла.

У Мінску ўначы чакаецца мінус 3—5 градусаў, удзень да мінус аднаго градуса, снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0