Фота ілюстрацыйнае
З 1 студзеня 2023 года зямельны падатак па зямельных участках, на якіх няма капітальных будынкаў, вылічваецца па стаўках, павялічаных на каэфіцыент 3.
У МПЗ звярнулі ўвагу, што вызначэнне зямельных участкаў, на якіх адсутнічаюць капітальныя будынкі, змяшчаецца ў Падатковым кодэксе. Да такіх участкаў прыраўноўваюцца і тыя, на якіх ёсць хоць бы адзін незарэгістраваны або недабудаваны будынак. Плацельшчыкамі зямельнага падатку па такіх зямельных участках прызнаюцца ў тым ліку бюджэтныя арганізацыі.
Да зямельных участкаў, на якіх адсутнічаюць капітальныя будынкі, не прымяняюцца льготы, устаноўленыя Падатковым кодэксам, а таксама іншыя льготы, калі іншае непасрэдна не будзе вызначана заканадаўчымі актамі і падатковым заканадаўствам.
У 2023 годзе ў Беларусі паднялі стаўкі зямельнага падатку. Павышэнне закранула і насельніцтва, і бізнэс, рост — на ўзроўні 19%.
Напрыклад, стаўкі зямельнага падатку для жылой шматкватэрнай зоны павысілі да 14,71 рубля за гектар (было — 12,32 рубля). Для бізнэсу павысілі зямельны падатак для аўтамабільных рынкаў, ігральных устаноў, гандлёвых цэнтраў і рынкаў. Ён складаў у 2022 годзе 184,52 рубля за гектар. З гэтага года збор паднялі да 220,32 рубля.





