Летась прадпрыемства завяршыла мадэрнізацыю існуючай лініі па выпуску сухіх кармоў. Дзякуючы чаму аб'ёмы вытворчасці гэтай прадукцыі выраслі ўдвая — да 6 тысяч тон у год.

«Прынята рашэнне не спыняцца на дасягнутым і рэалізаваць інвестыцыйны праект, каб павялічыць аб'ёмы вытворчасці яшчэ амаль у два разы. Увесь аб'ём прадукцыі, які вырабляе завод, рэалізоўваецца фактычна з колаў. Прадпрыемства можа рэалізаваць значна больш, чым дазваляюць цяперашнія аб'ёмы», — падкрэсліў Андрэй Кузьміч.

Камбікормавы завод мае намер рэканструяваць склад і размясціць там яшчэ адну лінію па выпуску сухіх кармоў для катоў і сабак. У пашырэнне вытворчасці прадпрыемства гатова інвеставаць 11,5 млн рублёў. Гэты праект плануюць рэалізаваць да сярэдзіны 2024 года. «Праект дазволіць павялічыць прадукцыйнасць, забяспечыць характарыстыкі корму на ўзроўні найлепшых еўрапейскіх аналагаў, нарасціць аб'ёмы выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. Мяркуецца дадаткова стварыць 13 працоўных месцаў», — дадаў старшыня райвыканкама.

На Жабінкаўскім камбікормавым заводзе працуе каля 400 чалавек. Ён займае каля 30-35% у агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці Жабінкаўскага раёна. Гэта прадпрыемства з'яўляецца вала-і горадаўтваральным для рэгіёна. Гісторыя завода пачалася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Тады на невялікай вытворчасці выпускалі 35 т камбікорму ў суткі. Зараз вырабляюць 120 тыс. т прадукцыі ў год: камбікорм для сельскагаспадарчых жывёл, корм для рыб, хатніх жывёл і нават слімакоў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1