Макееўка. Фота: AP
Паводле заявы вайсковага ведамства, зваротны ўдар быў нанесены па двух інтэрнатах у Краматорску, у якіх, па даных выведкі, размяшчалася больш за тысячу ўкраінскіх вайскоўцаў.
«У інтэрнаце № 28 знаходзіліся больш за 700 украінскіх вайскоўцаў і ў інтэрнаце № 47 — больш за 600 украінскіх вайскоўцаў. У выніку масіраванага ракетнага ўдару па гэтых пунктах часовай дыслакацыі падраздзяленняў УСУ знішчана больш за 600 украінскіх вайскоўцаў», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Расіі.
Украіна пакуль не каментуе расійскую інфармацыю.





