Што гэта за дом?

Гэты трохпавярховы цагляны дом, пабудаваны (але не завершаны) у 2015 годзе. Дах — мяккая чарапіца, падаконнікі — камень. Усе гарадскія камунікацыі праведзеныя.

Плошча дома — 1365 квадратных метраў. Усярэдзіне там пакуль што так, як на фота.

Участак — 25 сотак.

«Больш элітны за Дразды. Даражэйшы за Італію. Усё, як вы любіце! Пасёлак закрытага тыпу. Аналагаў у Беларусі няма. Эксклюзіў і іншыя эпітэты. На тэрыторыі ўсяго 20 катэджаў. Ахова, КПП, відэаназіранне, абгароджаная тэрыторыя і іншая любата. Для вашага камфорту закрытая альтанка з кухняй, вялікай зонай для барбекю, караоке, штучны зарыблены вадаём, сцежкі для прагулак, тэнісныя корты, дзіцячыя пляцоўкі», — пішуць у аб'яве.

І што гэта за пасёлак?

Пасёлак, пра які ідзе гаворка, знаходзіцца ў тупіку вуліцы Кальцова. Ён пабудаваны ў 2015 годзе. З аднаго боку ад яго лес, з другога — Цнянскае вадасховішча.

Вось прыкладныя межы гэтага пасёлка на карце (дом, які прадаецца — пад нумарам 209).

Фармальна гэты пасёлак падзелены на два зямельныя ўчасткі, але фізічных межаў паміж гэтымі ўчасткамі няма. Адзін быў перададзены ў арэнду кампаніі «Дана Астра», іншы — кааператыву «Новае Кольца». Менавіта гэтыя арганізацыі адказваюць за ўтрыманне і добраўпарадкаванне пасёлка, а таксама за пропуск на яго тэрыторыю.

Асабняк, які прадаецца, знаходзіцца на ўчастку, якім кіруе «Новае Кольца». Тут кожны ўчастак каля дома належыць уласніку канкрэтнага дома.

У гэтым пасёлку ёсць і свае вуліцы — напрыклад, вуліца Стэфаніі Станюты. У 2019 годзе была такая гісторыя, што праўнучку славутай актрысы Меліціну не пусцілі на вуліцу імя яе бабулі, таму што пасёлак закрыты. Гэта атрымала рэзананс у СМІ, у выніку прадстаўнікі «Даны» нават правялі Меліціне і яе бацьку экскурсію па гэтай закрытай вуліцы.

Клас
7
Панылы сорам
29
Ха-ха
66
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
14