Фота: sb.by
Цяпер у Правілы продажу асобных відаў тавараў унесена палажэнне аб тым, што не дапускаецца «выкладка алкагольных напояў у месцы правядзення разлікаў з пакупнікамі, а таксама на (у) гандлёвым абсталяванні, непасрэдна прылеглым да яго».
Праўда, забарона не датычыцца спецыялізаваных і фірменных крамаў па продажы алкаголю, крамаў бяспошліннага гандлю, крамаў і павільёнаў з гандлёвай плошчай менш за 400 кв. м, крамаў, размешчаных у сельскай мясцовасці, аўталавак і аб'ектаў грамадскага харчавання.
Пастанова павінна ўступіць у сілу 22 студзеня.





