6 кастрычніка мінулага года Мінскі абласны суд (суддзя Вячаслаў Тулейка, які ўнесены ў санкцыйныя спісы дэмакратычных краін Захаду) прызначыў:
— 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму дырэктару — галоўнаму рэдактару інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыне Леўшынай,
— 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — яе папярэдніку на пасадзе дырэктара Дзмітрыю Наважылаву,
— 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — былому намесніку дырэктара Андрэю Аляксандраву,
— 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму — яго жонцы Ірыне Злобінай.
Акрамя таго, Наважылаў аштрафаваны на 700 базавых велічынь (22 400 рублёў), Злобіна — на 800 (25 600 рублёў), Аляксандраў — на 1 000 (32 000 рублёў).





