Расіянін напісаў у пашпарце «Пуцін х..о», каб не выганялі з Украіны
Грамадзянін Расіі, які перавысіў тэрмін знаходжання ва Украіне, намаляваў у замежным пашпарце сцяг Украіны з надпісам «Украіна па-над усім» і напісаў «Пуцін х..о», каб яго не вярталі на радзіму.
На Кіеўшчыне памежнікі выявілі грамадзяніна Расіі, які перавысіў тэрмін знаходжання ва Украіне. У размове мужчына распавёў, што вяртацца ў РФ не жадае.
Акрамя вышэй названых дзеянняў, мужчына закрэсліў у пашпарце графу «Грамадзянства».
Для далейшай праверкі мужчыну перадалі паліцыі.
«Сорамна быць расіянінам», — рэзюмавалі памежнікі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ