Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.
Так, Злучаныя Штаты лічаць, што Прыгожын «зацікаўлены ў атрыманні кантролю над соллю і гіпсам з шахт паблізу горада Бахмута, які ўтрымліваецца Украінай».
Ёсць прыкметы таго, што «апантанасцю» Расіі і Прыгожына Бахмутам кіруюць фінансавыя матывы, дадаў чыноўнік.
Раней Злучаныя Штаты абвінавачвалі расійскіх наёмнікаў у выкарыстанні прыродных рэсурсаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Малі, Судане і іншых краінах для фінансавання вайны Масквы ва Украіне.





