Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый, у першыя дні новага года ў Магілёўскай вобласці былі падтопленыя два нізкаводныя масты ў Мсціслаўскім і Чавускім раёнах і чатыры ўчасткі дарог у Слаўгарадскім, Касцюковіцкім, Круглянскім і Хоцімскім раёнах. 

У Круглянскім раёне падтапленне ўчастка дарогі адбылося таксама паміж вёскамі Грыбіна і Аляксандрава. 

У выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Проні адбылося падтапленне ўчастка аўтамабільнай дарогі паміж вёскамі Ляцягі і Улукі Слаўгарадскага раёна, а таксама падтапленне нізкаводнага аўтамабільнага маста і ўчастка аўтамабільнай дарогі каля вёскі Скварск Чавускага раёна. 

Падтапленне ўчастка грунтавой дарогі адбылося і каля аграгарадка Баханы Хоцімскага раёна па прычыне павышэння ўзроўню вады ў рацэ Бесядзі. Працягласць участка падтаплення складае дзесяць метраў, таму праезд паміж вёскамі Баханы, Юзэфаўка і Дуброўка не парушаны. Праезд транспарту магчымы, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0