У заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Мінабароны Нарвегіі, сказана, што боепрыпасы ўжо пакінулі тэрыторыю краіны.

Нарвежскія вайскоўцы дадаюць, што снарады могуць выкарыстоўвацца для некалькіх відаў узбраенняў, у тым ліку імі страляе самаходная гаўбіца M-109. На гэтым тыдні часопіс Forbes паведаміў, што заходнія краіны паставілі Украіне каля 50 такіх гаўбіц.

Міністр абароны Нарвегіі Б'ёрн Арыльд Грам паведаміў, што яго краіна працягне забяспечваць УСУ зброяй.

«Украіна мае патрэбу ў тэрміновай дапамозе, і таму мы працягваем вывучаць, што яшчэ можа быць прадастаўлена з запасаў Узброеных сіл. Мы таксама вывучаем, што можна атрымаць непасрэдна ад вытворцы, каб дапамагчы яшчэ больш», — сказаў Грам.

У ліку іншага Нарвегія ўжо перадала Украіне 23 самаходныя гаўбіцы M-109, 160 ракет «паветра-зямля» Hellfire, 3 рэактыўныя ўстаноўкі залпавага агню MLRS, 4 тысячы процітанкавых ракет, больш за 1750 бронекамізэлек, 3 тысячы ахоўных масак і 15 тысяч набораў сухога пайка.

У аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Нарвегіі Гарам Стэрэ і падзякаваў яму за падтрымку. Ён таксама заявіў, што Нарвегія пагадзілася дапамагчы Кіеву з пастаўкамі газу, неабходнага для зімовага сезона.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1