На відэа, апублікаваным праўладным тэлеграм-каналам, хлопец кажа, што працуе праграмістам, заробак 1500 даляраў.

Ён кажа, што «быццам быў затрыманы за тое, што ў працоўным чаце напісаў дрэнныя рэчы аб прадстаўніках закона, уладзе ў Беларусі і Расіі». Таксама ён распавёў, што ў жніўні 2020 года браў удзел у мітынгах і выходзіў на дарогу, «тым самым перашкаджаў руху транспарту».

Dev.by называе імя затрыманага айцішніка: Максім Статкевіч з мінскага офіса Innowise Group.

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
36