З 1 студзеня 2023 года фізічныя асобы могуць прымяняць падатак на прафесійны даход у выпадках, калі выконваюць пэўныя работы па заказах іншых фізічных асоб (у тым ліку ІП) або юрыдычных асоб, незалежна ад месца размяшчэння заказчыка.

Такая дзейнасць не адносіцца да прадпрымальніцкай, пры здзелках можна не заключаць пісьмовую дамову.

Падатак на прафесійны даход устаноўлены ў памеры 10% ад прыбытку, калі за год яго сума не будзе перавышаць 60 тысяч рублёў. Калі будзе — стаўка падатку вырасце да 20% ад прыбытку.

Таксама самазанятыя фізічныя асобы могуць працягваць плаціць адзіны падатак, аднак амаль для ўсіх сума збору (яна залежыць ад віду дзейнасці і рэгіёна) вырасце ў 1,5-2 разы.

Інфармацыю аб падатку на прафесійны даход плацельшчыкі павінны падаваць праз спецыяльны дадатак Міністэрства па падатках і зборах. У ім жа падатак трэба выплачваць.

Закон зацвердзіў таксама іншыя змены ў падатковай сферы.

Стаўка падатку на прыбытак вырасла з 18 да 20%.

Для аператараў мабільнай сувязі і мікрафінансавых арганізацый падоўжана дзеянне стаўкі ў памеры 30%.

Ранейшым застаецца памер падаходнага падатку з заробку для супрацоўнікаў кампаній — рэзідэнтаў ПВТ — 13%.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
13