Збіты «Шахед» на Кіеўшчыне
Беспілотнікі «Шахед-136» іранскай вытворчасці, якія выкарыстоўвае Расія, адносна танныя, у той час як набор ўзбраенняў, неабходных для таго, каб іх збіць, абыходзіцца значна даражэй, кажуць эксперты.
Кіраўнік Украінскай кансалтынгавай кампаніі «Мальфар» Арцём Старосік падлічыў, што ракеты, якімі збіваюць беспілотнікі, абыходзяцца ў сем разоў даражэй, чым запуск самога дрона.
Адзін «Шахед» можа каштаваць 20 тысяч даляраў, у той час як кошт пуску ракеты класа «зямля-паветра» можа складаць ад 140 тысяч даляраў за савецкія С-300 да паўмільёна даляраў у выпадку з амерыканскімі NASAMS.
На думку некаторых аналітыкаў, такі дысбаланс можа з часам згуляць на руку Маскве і дорага абысціся Украіне і яе саюзнікам.
Па даных «Мальфара», з верасня Расія запусціла ва Украіну каля 600 дронаў. Украінскія вайскоўцы асабліва не распаўсюджваюцца пра дэталі супрацьпаветранай абароны і яе кошт з-за аператыўнай сакрэтнасці, якая ахапіла вялікую частку іх ваеннага планавання, што абцяжарвае аналіз, адзначае NYT.





