Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Сваякі і знаёмыя пенсіянера разам з валанцёрамі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» 30 снежня знайшлі цела ў лясным масіве, недалёка ад прыдарожнай кавярні паблізу вёскі Расолішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Прадстаўнік атрада «Анёл» расказаў, што напярэдадні знікнення пенсіянера затрымала ДАІ, калі ён быў нецвярозы за рулём. Пасведчанне кіроўцы ў яго забралі, і ён быў з-за гэтага вельмі засмучаны. 

22 снежня каля сямі гадзін раніцы чалавек паставіў сваю машыну дома ў гараж і сышоў з дому. Сусед падвёз яго да Валожына, а там ён выклікаў таксі і даехаў на ім да прыдарожнай кавярні на ўездзе ў Іўеўскі раён.

Калі пенсіянера пачалі шукаць, то па слядах на снезе сябар сям'і зніклага знайшоў яго цела прыкладна за 340 метраў ад кавярні. У кішэнях ужо нябожчыка ляжалі копія пратакола ДАІ, часовае пасведчанне кіроўцы і мабільны тэлефон. Меркаваныя абставіны смерці не агучваюцца, кажуць толькі, што прыкмет яе крымінальнага характару не зафіксавана.

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
23
Абуральна
3