У першай палове дня жыхары краіны могуць карыстацца электрычнасцю безлімітна, кажуць украінскія энергетыкі. Увечары, аднак, будуць уводзіцца абмежаванні на спажыванне, каб выканаць баланс энергасістэмы.
Сітуацыя зменіцца з надыходам халадоў, адзначаюць ва «УкрЭнерга». Украіне давядзецца вярнуцца да практыкі паўсюдных і рэгулярных веерных адключэнняў.
Энергетычны крызіс ва Украіне звязаны з расійскімі ракетнымі абстрэламі крытычнай інфраструктуры. Часткова ці поўнасцю разбураныя некалькі станцый і падстанцый па ўсёй краіне. Пашкоджаныя размеркавальныя сеткі, праз якія ажыццяўляецца дастаўка энергіі спажыўцам.





