На гэты момант вядома, што рашэнне аб спагнанні консульскага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года.

Вызваленыя ад выплаты консульскага збору будуць наступныя катэгорыі грамадзян Беларусі, якія атрымліваюць польскую нацыянальную візу тыпу D:

  • асобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу;
  • непаўналетнія 12-18 гадоў;
  • асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, наведваюць семінары, канферэнцыі, спартыўныя, культурныя або адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі;
  • асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе «карты паляка».

Раней беларусаў вызвалілі ад выплаты консульскага збору за нацыянальныя візы ў канцы снежня 2015 года.

Чытайце таксама:

Цэнтр беларускай салідарнасці: Беларусам часта адмаўляюць у выдачы гуманітарных віз унутры Польшчы

Чатырох беларусаў з польскімі гуманітарнымі візамі выслалі з Германіі

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
0