Пратэсты ў Жлобіне ў жніўні 2020 года

Пратэсты ў Жлобіне ў жніўні 2020 года

Мікіта — студэнт 1-га курса адной з гомельскіх ВНУ. Яго затрымалі 23 жніўня 2022 года. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён 9 жніўня 2020 года ў цэнтры Жлобіна ўзяў удзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Суд расцаніў гэта як «удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Таксама Мікіту паставілі ў віну «наўмысную перашкоду руху грамадскага транспарту». Мікіта разам з іншымі ўдзельнікамі акцыіі «пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісцелі, выкрыквалі розныя лозунгі».

На працэсе апыталі сведкаў, сярод якіх была маці Мікіты. Падчас следства ёй паказалі відэазапіс з пратэстаў, на якім яна пазнала свайго сына.

Мікіта цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Сярод матэрыялаў справы быў «пратакол агляду прадметаў ад 9 кастрычніка 2020 года з табліцай фотаздымкаў да яго».

Паводле згаданага пратакола агляду, падчас следства былі прагледжаныя:

— відэафайлы з АУС Жлобінскага райвыканкама;

— відэафайлы з мабільнага тэлефона, канфіскаванага 11 жніўня 2020 года ў нейкага «К»;

— запісы камеры назірання з адной з вуліц Жлобіна, якія былі забраныя ў ЖЭУ №3 Жлобіна;

Да матэрыялаў справы далучаныя «пратаколы агляду прадметаў» ад 15 лістапада 2020-га і 26 студзеня 2021-га, таксама з табліцамі фотаздымкаў. У названых пратаколах сілавікі аналізуюць жнівеньскія паведамленні ў тэлеграм-канале Nexta і жлобінскі чат у тэлеграме. У іх яны знайшлі «паведамленні аб закліках да масавых беспарадкаў з інструкцыямі да дзеянняў».

Мабільны аператар «А1» перадаў сілавікам CD-дыск з дэталізацыяй размоў Мікіты Богуша. З дапамогай гэтай інфармацыі стала магчыма высветліць месцазнаходжанне Мікіты падчас пратэстаў 9 жніўня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7