СБУ выставіла першыя абвінавачванні ў знішчэнні цывільных аб'ектаў Украіны. Абвінавачаныя — генерал-палкоўнік і адмірал арміі Расіі
Служба бяспекі Украіны выставіла першыя абвінавачванні за абстрэлы грамадзянскіх аб'ектаў Украіны двум высокапастаўленым расійскім вайскоўцам — камандуючаму далёкай авіяцыяй ВКС РФ генерал-палкоўніку Сяргею Кабылашу і экс-камандуючаму Чарнаморскім флотам РФ адміралу Ігару Осіпаву.
Сяргей Кабылаш (злева) і Ігар Осіпаў
Яны абвінавачваюцца па артыкуле аб падрыхтоўцы і вядзенні агрэсіўнай вайны, а таксама па артыкуле аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Паводле версіі СБУ, генерал Кабылаш камандуе масіраванымі ракетнымі ўдарамі па аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны, а адмірал Осіпаў да 10 жніўня аддаваў загады аб нанясенні ракетных удараў па ўкраінскай тэрыторыі з акваторыі Чорнага мора.
Гэта першыя абвінавачванні, звязаныя непасрэдна з абстрэламі цывільных аб'ектаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ