Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць часночную курачку з сырам, вам спатрэбіцца:

  • 2 курыныя грудкі без скуры
  • 20 грамаў дробна нарэзанай пятрушкі
  • 150 грамаў сыру — паспрабуйце і з бры, і з мацарэлай, і з цвёрдым жоўтым сырам
  • 75 грамаў масла
  • 2 дробна нарэзаныя зубкі часнаку
  • 3 дробна нарэзаныя кавалачкі вэнджанага бекону
  • 2 жмені паніровачных сухароў
  • 3 сталовыя лыжкі алею
  • соль і молаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Чатыры разы надрэжце курыныя грудкі па дыяганалі зверху, не даходзячы 2 сантыметры да нізу.
  3. Дробна нашаткуйце пятрушку. Нарэжце сыр саломкай.
  4. Абкачайце сыр у пятрушцы і начыніце ім выразаныя ў курыных грудках паглыбленні.
  5. Растапіце на патэльні трохі масла. Дадайце ў патэльню часнок і бекон, смажце іх тры хвіліны.
  6. Дадайце ў патэльню сухары і смажце яшчэ тры хвіліны.
  7. Паліце курыцу алеем і прыпраўце соллю і молатым чорным перцам.
  8. Размяркуйце па курыцы сумесь з паніровачнымі сухарамі.
  9. Запякайце курыцу ў духоўцы 30 хвілін.

Рэцэпт на выхадныя. Курыца з сырам, вяндлінай і кабачкамі — хуткая і прыгожая

Бабка ад Азарава і закускі ад Джыпсінкова. Палітыкі і селебрыці падзяліліся святочнымі рэцэптамі

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4