Пасля службы праваслаўны іерарх звярнуўся да зняволеных з пропаведдзю, у якой распавёў пра жыццё праведнага Іаана Кранштацкага і цуды па малітоўных зваротах да святога, а таксама паразмаўляў з імі.

«У гэты дзень архіерэйскіх грамат Барысаўскай епархіі былі ўдастоены начальнік ВК № 14, палкоўнік Васілевіч Юрый Іванавіч і камандзір 740-га зенітнага ракетнага палка, палкоўнік Сарока Андрэй Васілевіч», — гаворыцца ў паведамленні.

У гэтай калоніі знаходзіцца некалькі палітвязняў: Зміцер Дашкевіч, Сяргей Дэцук, Міхаіл Зубкоў, Пётр Канстанцінаў, Яўген Кузьмянкоў, Станіслаў Міхайлаў.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
26