У спіс дадалося пяць чалавек:
Аляксандр Емяльянаў — ён быў асуджаны па артыкуле аб распальванні варожасці (арт. 130).
Дзмітрый Каханоўскі — супрацоўнік «Белтэлекама» з Магілёва, які нібыта браў з базы асабістыя звесткі сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў. Яму выстаўленае абвінавачванне па артыкуле 130 КК.
Міхаіл Корзун, якога прысудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле арт. 130 КК за «негатыўныя каментары» пра Лукашэнку.
А таксама Мікалай Кацалапаў і Мікалай Васілевіч — іх абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 290-1 КК).
Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 993 чалавекі, з іх 247 — грамадзяне Беларусі.