Увечары Расія ўдарыла па Дружкоўцы Данецкай вобласці. З'явіліся фоты наступстваў
Учора ўвечары Расія ўдарыла па Дружкоўцы Данецкай вобласці. Ракета трапіла ў лядовую арэну. Момант пападання трапіў у жывы эфір французскага тэлеканала.
Украінская служба «Радыё Свабода» апублікавала фота і відэа наступстваў атакі на горад. Боепрыпасы, сярод іншага, трапілі і ў арэну хакейнага «Данбаса».
Апошнім часам пляцоўка працавала як гуманітарны склад. А да вайны арэна была папулярным месцам адпачынку.
Расійскія прапагандысты заявілі, што ў палацы нібыта была «база УСУ».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ