У пастанове Савета Міністраў за №751 гаворыцца аб пераразмеркаванні сродкаў рэспубліканскага бюджэту за 2022 год.
Свабоднымі засталіся грошы, якія планавалася накіраваць на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу — у сярэдзіне мінулага года Беларусь перастала плаціць па знешнім доўгу ў замежнай валюце з-за заходніх санкцый, але пры гэтым заявіла, што гатовая плаціць у беларускіх рублях. Відавочна, што рублі аказаліся не запатрабаваныя.
Свабодныя рэсурсы ў выніку накіравалі ў якасці субсідый на падтрымку АНТ і СТБ.
«Урад не аддае даўгі крэдыторам, але пры гэтым накіроўвае гэтыя грошы тым, хто растлумачыць, чаму не аддаваць даўгі — правільна», — заўважаюць аўтары праекта «Нашы грошы».