Праваабаронцам вядома пра не менш як 55 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 43 — гэта мужчыны, 12 — жанчыны.

У дачыненні да двух грамадзян пастаноўленыя абвінаваўчыя прысуды ў парадку завочнай вытворчасці. «Вясне» вядома пра аднаго грамадзяніна, у дачыненні да якога крымінальны пераслед спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў даўнасці прыцягнення да адказнасці.

Сумарна, па вядомых праваабаронцам справах, у снежні вынеслі прысуды:

268 гадоў 3 месяцы пазбаўлення волі ў дачыненні да 36 чалавек;

5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову («хімія») у адносінах да 2 чалавек;

39 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія») у дачыненні да 16 чалавек;

3 месяцы арышту для аднаго чалавека;

5000 базавых велічынь штрафу на суму 160 000 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 16 чалавек разам з пазбаўленнем (для 15 асуджаных) і абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (для аднаго чалавека);

прымусовае лячэнне ў дачыненні да аднаго чалавека разам з пазбаўленнем волі;

5 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў праваахоўных органах.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў, у снежні суды ўжылі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 65,45% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 3,64% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 29,1% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт суды ўжывалі ў 1,81% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў.

Такім чынам, у снежні пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі» і «хатняй хіміі» суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2