Андрэй Канюшка нагадаў: пачынаючы з апоўдня 2 студзеня ў пэўных сетках па ўсёй краіне назіраецца збой у касавым абсталяванні, праграмнае забеспячэнне якога абслугоўвае кампанія «Тусон». «Збой закрануў фіскальнага рэгістратара, у выніку немагчыма адкрыць змену», — удакладніў намеснік старшыні аблвыканкама.

Складанасці адчулі ў шэрагу сетак. У іх ліку — «Востраў чысціні і смаку», «Ома», «Еўраопт», «Дабраном», а таксама «Беларуснафта».

«Праблема па ўсёй краіне. Чакаецца, што на працягу сённяшняга дня (3 студзеня) яна павінна быць вырашана», — удакладніў Андрэй Канюшка.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1