Генштаб Украіны паведаміў, што ў выніку ўдару было знішчана да 10 адзінак тэхнікі, але не назваў меркаванай колькасці ахвяр. Дэпартамент стратэгічных камунікацый УСУ раней заяўляў, што ў выніку ўдару па будынку прафтэхвучылішча, дзе знаходзіліся расійскія вайскоўцы, загінулі 400 і пацярпелі 300 чалавек.

Мінабароны Расіі ў панядзелак прызнала факт ўдару і заявіла аб гібелі 63 чалавек.

У ISW лічаць, што расійскае Мінабароны спрабуе перакласці віну за дрэнную арганізацыю забеспячэння бяспекі і сакрэтнасці аперацый на кіраўнікоў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі і саміх мабілізаваных.

Прадстаўнікі «ДНР» паведамілі расійскім СМІ, што прычынай удару стала «высокая сотавая актыўнасць вайскоўцаў» (удар быў меркавана нанесены адразу пасля апоўначы).

«Папярэдне, прычынай трапляння HIMARS паслужыла актыўнае выкарыстанне прыбылымі вайскоўцамі мабільных тэлефонаў. Праціўнік з дапамогай разведвальнага комплексу ECHELON выявіў актыўнасць сотавай сувязі і месцазнаходжанне абанентаў», — сказаў суразмоўца агенцтва ТАСС.

Пракрамлёўскія выданні і некаторыя «ваенкары» заявілі, што расійскія вайскоўцы не павінны недаацэньваць здольнасці Украіны, і заклікалі ўвесці больш строгія правілы выкарыстання мабільных тэлефонаў вайскоўцамі.

У інфармацыйнай прасторы сталі гучаць заклікі пакараць тых, хто вырашыў выкарыстаць будынак ПТВ для размяшчэння базы, а таксама патрабаванні адстаўкі кіраўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна.

Расійскае вайсковае ведамства, магчыма, разлічвала на тое, што ўлады «Данецкай Народнай Рэспублікі» будуць вінаваціць саміх вайскоўцаў у парушэнні правілаў бяспекі, каб зрабіць «ДНР» адказным бокам, робяць выснову эксперты ISW.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2