«Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання колькасць насельніцтва складала каля 330 [тысяч чалавек]. Цяпер — прыблізна 60—70 тысяч засталося», — заявіў Плецянчук.

Ён адзначыў, што сярод тых, хто застаўся ў горадзе, ёсць сацыяльна неабароненыя і маламабільныя людзі, і заклікаў насельніцтва з'язджаць з Херсона, бо ён пастаянна падвяргаецца абстрэлам.

«Ёсць і тыя, хто проста застаецца, таму што лічыць гэта нормай. Аднак мы заклікаем у чарговы раз пры нагодзе, пры магчымасці выязджаць пакуль што з горада Херсона, таму што бяспечных лакацый у Херсоне цяпер няма», — сказаў Плецянчук.

Херсон быў адзіным абласным цэнтрам, акупаваным расійскім войскам пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. У лістападзе Узброеныя сілы Украіны вызвалілі яго разам са значнай часткай Херсонскай вобласці на правым беразе Дняпра.

Расійскія вайскоўцы працягваюць кантраляваць левабярэжную тэрыторыю ад Херсона да Азоўскага і Чорнага мора. Херсон увесь час падвяргаецца артылерыйскім і ракетным абстрэлам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
15
Абуральна
1