31 снежня «Дынама» абвясцiла прыход Руслана Хадаркевіча з «Шахцёра». У відэароліку гулец падпісвае працоўную дамову — вось толькі працаўніком называецца зусім не Руслан, а Анастасія Папова, футбалістка жаночага «Дынама-БДУФК».
Ну, а яшчэ больш дзіўнай была сітуацыя ў найлепшага футбаліста Беларусі—2022 Уладзіміра Хвашчынскага, якi зноў падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» на пачатку снежня.
Яго прадставілі ролікам пад музыку з савецкага фільма «Службовы раман». I кантракт, які Уладзiмiр падпісвае, — гэта зусім не кантракт са сваім клубам, а накладная з будаўнічай крамы. Хвашчынскi быццам узгадняе закупку на суму 75 рублёў.





