Выбухі прагрымелі ў Кіеве адразу ў трох раёнах — Саломенскім, Пячэрскім і Галасееўскім. Ёсць разбурэнні.
«Адзін з выбухаў прагрымеў паміж жылымі дамамі ў Саломенскім раёне сталіцы», — распавёў мэр Кіева Віталь Клічко.
Акрамя таго, паводле яго слоў, выбухі адбыліся ў Пячэрскім раёне і Галасееўскім.
«Ёсць разбурэнні. Ратавальнікі і медыкі ідуць на месцы», — дадаў ён.
Абломкі ракеты таксама трапілі ў прыватны дом у Саломенскім раёне.
У Мікалаеве шасцёра параненых, траіх з іх шпіталізавалі, таксама ў горадзе пажар.
У Запарожжы пашкоджаны жылы дом, інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца.
У Хмяльніцкім раненні атрымалі сама меней чацвёра мірных жыхароў.
У Краматорску ўдар прыйшоўся па прамысловай зоне, паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма.





