Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Раніцай у сацсетках пабліка Янаўскага раёна з'явіліся фота абломкаў снарада. Паведамлялася, што нібыта ракету збілі каля вёскі Гарбаха. 

«Грукат быў чуваць у полі. Дужа бахнула. Нібы выклікаў нехта міліцыю…» — расказаў «Нашай Ніве» адзін з мясцовых жыхароў.

У сельсавеце чакана адказалі, што не валодаюць інфармацыяй.

Пазней іншыя фота абломкаў апублікавалі таксама прапагандысцкія каналы, а потым факт падзення ракеты пацвердзіла прэс-служба Лукашэнкі. 

Пул Лукашэнкі піша, што ракета комплексу С-300 упала ў прамежку з 10 да 11 раніцы. Сцвярджаецца, што яна прыляцела з тэрыторыі Украіны.

Лукашэнка даручыў стварыць групу спецыялістаў для расследавання інцыдэнту. Пацярпелых няма.

Сёння расійская армія выпусціла па Украіне 69 ракет, у тым ліку па Кіеўскай, Жытомірскай абласцях, якія мяжуюць з Беларуссю. Камандуючы ўкраінскай арміяй генерал Залужны паведаміў, што ўкраінская супрацьпаветраная абарона збіла 54 з іх.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
24
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4