Другое месца ў персанальным чытацкім рэйтынгу Бузоўскага заняло «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча за тое, што «гэту дэтэктыўную аповесць любяць і чытаюць у многіх краінах, па ёй вывучаюць гісторыю Беларусі».

Трэцяе места — прыгодніцкая дзіцячая аповесць «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра. 

А вось найбольшы чытацкі хіт, на думку Бузоўскага, — гэта выдадзеная сёлета кніга генеральнага пракурора Андрэя Шведа «Генацыд беларускага народа».

Калі верыць цытаце з Бузоўскага ў тэлеграм-канале Мінінфарма, Швед — аўтар гэтай кнігі, хоць у выдавецкіх звестках ён пазначаны толькі як рэдактар. 

Як сцвярджае Бузоўскі, кніга «Генацыд беларускага народа» зрабіла на выдавецкім рынку фурор і перавыдадзеная Міністэрствам інфармацыі ўжо трэці раз. Калі гэта сапраўды так, то такая папулярнасць лёгка тлумачыцца тым, што яна «актыўна выкарыстоўваецца грамадскімі арганізацыямі, аб'яднаннямі», то-бок распаўсюджваецца не праз індывідуальныя закупкі. Ячэек «Белай Русі», БРСМ і праўладных прафсаюзаў у Беларусі сапраўды шмат. 

Клас
1
Панылы сорам
44
Ха-ха
38
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18