Буданаў вызначыў баявыя задачы, а таксама ўручыў узнагароды.
20 снежня ў Бахмут прыязджаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Бахмут — важны транспартны вузел на Данбасе, які прыкрывае шляхі наступу на Краматорск, Славянск, Северск і Тарэцк. Некалькі месяцаў расійскія войскі, прадстаўленыя ў асноўным байцамі ПВК «Вагнер», беспаспяхова спрабуюць узяць горад.