Пагадненне было падпісана ў 2006 годзе. Яно ахоплівае супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, абароны навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, турызму, адпачынку, спорту, культурнай спадчыны, адукацыі, дзелавой інфраструктуры, перамяшчэння транспартных сродкаў і пасажыраў праз мяжу, абмен інфармацыяй, аказанне дапамогі на мяжы пры НС. 

Намеснік кіраўніка МУС Арнолдас Абрамавічус лічыць наяўнасць такога пагаднення ў бягучых умовах двухсэнсоўным.

«Цяперашняя сітуацыя ненармальная, калі, з аднаго боку, дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве, а з другога боку, беларускі ўрад заняў канфрантацыйную пазіцыю як у арганізацыі патокаў нелегальных мігрантаў, так і ў непасрэдным удзеле і падтрымцы расійскай агрэсіі. Мы лічым, што наяўнасць такога пагаднення становіцца двухсэнсоўнай», — заявіў ён агенцтву BNS.

Абрамавічус адзначае, што беларускія памежнікі адмаўляюцца супрацоўнічаць з літоўскімі ў пытаннях нелегальнай міграцыі.

«Цяпер ніякага супрацоўніцтва няма. Калі адпраўляюцца запыты, звароты да памежнікаў Беларусі з просьбай аказаць гуманітарную дапамогу нелегальным мігрантам, звычайна гэта заканчваецца тым, што гэтых мігрантаў адціскаюць у бок літоўскай тэрыторыі», — сказаў намеснік кіраўніка літоўскага МУС.

Ён адзначыў, што пагадненне можна будзе аднавіць, калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя змены.

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0