Ён падыходзіць не для ўсіх тыпаў пральных машын і мые не так добра, як абяцае. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржстандарта.

У выніку праверкі ўстаноўлена, што вытворца гэтага мыйнага сродку ў маркіроўцы наўмысна паказаў прызначэнне прадукцыі «для выкарыстання ў пральных машынах любога тыпу». Але пры гэтым яно не можа прымяняцца як сродак для мыцця для пральных машын з франтальнай загрузкай, паколькі паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў 195±5 мм.

«Перавышэнне паказчыка «пенаўтваральная здольнасць» уводзіць у зман спажыўца прадукцыі адносна яе прызначэння, якасці і бяспекі і не выключае рызыку бяспечнага прымянення мыйнага сродку ў пральных машынах з франтальнай загрузкай», — адзначылі ў Дзяржстандарце.

Да таго ж па паказчыку «мыйная здольнасць», які павінен складаць не менш за 85%, паказчык канкрэтна гэтага парашку склаў 74,3±5,4%, што таксама ўводзіць у зман спажыўца адносна якасці сродку.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2