«Крамянная — вароты да двух даволі вялікіх гарадоў паблізу, Севераданецка і Лісічанска, важных прамысловых цэнтраў Данбаса.

Узяцце горада і іншых населеных пунктаў паблізу пашырыць плацдарм для ўкраінскіх войскаў у рэгіёне і дасць ім кантроль над асноўнымі дарогамі, якія вядуць у Севераданецк і Лісічанск».

NYT паведамляе, што ў аўторак ішлі баі вакол горада, а ўкраінскія войскі наблізіліся да вызвалення Крамянной. Як піша газета, расіяне спрабуюць абараніць адно з самых цяжка здабытых імі дасягненняў у гэтай вайне. Пасля шэрагу адступленняў расійскія ваенныя ўмацавалі свае пазіцыі пад Крамянной абарончымі бар'ерамі.

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1