Пралукашэнкаўскі паралімпіец Аляксей Талай падчас візіту ў акупаваны расійскімі войскамі ўкраінскі Данбас

Пралукашэнкаўскі паралімпіец Аляксей Талай падчас візіту ў акупаваны расійскімі войскамі ўкраінскі Данбас

Акцыю запусцілі пасля таго, як Міжнародны паралімпійскі камітэт за суагрэсію супраць Украіны прыпыніў членства Беларусі ў арганізацыі і спартсмены з інваліднасцю страцілі магчымасць выступаць на міжнародных турнірах.

«Неабыякавым грамадзянам» прапанавалі выказаць сваё абурэнне гэтым рашэннем. Усе ахвотныя маглі запісаць відэазвароты і адправіць спасылку на іх у Мінпрацы і сацабароны.

З 23 лістапада, як сцвярджаецца, чыноўнікі з усёй краіны атрымалі больш за 50 сюжэтаў. Зробленая з гэтага выснова, што «беларусы не згодныя з рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта», паказала, па словах міністаркі Ірыны Касцевіч, «як моцна нашы людзі гуртуюцца ў цяжкія моманты, дэманструюць сваю гатоўнасць дапамагчы адстаяць праўду».

Найбольш каштоўна, на думку міністаркі, тут тое, што ў акцыі прынялі ўдзел «звычайныя грамадзяне: ад педагогаў да цэлых рэдакцый газет».

Сабраныя відэасюжэты збіраюцца накіраваць у Камітэт ААН па правах інвалідаў, а таксама іншым міжнародным арганізацыям, якія займаюцца правамі чалавека. 

Варта адзначыць, што лукашэнкаўскія суды, выносячы палітычна матываваныя прысуды, зусім не бяруць пад увагу ні стан здароўя чалавека, ні наяўнасць у яго інваліднасці. У турмах і калоніях такія людзі таксама часта не маюць ніякіх паслабленняў, з іх нярэдка толькі яшчэ больш здзекуюцца. А пратэсты і просьбы з боку тых самых арганізацый, да якіх лукашысты самі цяпер апелююць, звычайна цынічна ігнаруюцца.

Клас
1
Панылы сорам
61
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13