«Элементы 1-й расійскай гвардзейскай танкавай арміі, верагодна, былі сярод расійскіх сіл, якія нядаўна перакінулі ў Беларусь. Гэта фарміраванне, напэўна, праходзіла навучанне перад разгортваннем. Малаверагодна, што ў яго ёсць падраздзяленні падтрымкі, неабходныя для прывядзення ў баявую гатоўнасць», — адзначае разведка.

У аглядзе расказваюць таксама, што апошнія двое сутак актыўныя баявыя дзеянні сканцэнтраваныя пераважна вакол Бахмута і ў раёне Сватава. «Расія працягвае частыя дробныя атакі, але з рук у рукі пераходзіла вельмі нязначная тэрыторыя», — дадаюць у паведамленні.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11