41-гадовы мінчук разам са сваім знаёмым выпівалі ў адным з дамоў па вуліцы Ванеева. У пад'ездзе мужчына ўжыў наркотык, пасля чаго страціў прытомнасць. Прыяцель выклікаў хуткую, аднак медыкі канстатавалі смерць мінчука, паведамляе Следчы камітэт.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць 41-гадовага мужчыны наступіла ў выніку камбінаванага атручвання метадонам і этылавым спіртам. Памерлы працаваў камплектоўшчыкам у адной з крамаў, раней таксама ўжываў забароненыя рэчывы.

Днём 11 лістапада з-за атручвання забароненым рэчывам жыццё абарвалася і ў жыхара Ленінскага раёна сталіцы. Устаноўлена, што 36-гадовы мужчына ужыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — альфа-PVP. Загінулы нідзе не працаваў.

Заведзеныя крымінальныя справы.

Следчыя нагадваюць, што за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека, прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад дванаццаці да дваццаці пяці гадоў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
2