«$21 млрд — гэта тая частка ВУП, якая была пастаўлена пад пагрозу. А гэта траціна фактычна нашага валавога ўнутранага прадукту. Трэба было працаваць так, каб краіна не заўважыла санкцыі, — сказаў прэм'ер-міністр. — Атрымалася гэта ці не, не нам ацэньваць. Але шмат у чым атрымалася. Кажу пра гэта з апорай на аператыўныя даныя. Будзе намінальнае скарачэнне ВУП. Напэўна, каля 96% мы працуем крыху ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі. Хоць маштаб санкцый супастаўны».

Тым не менш прагназаванае зніжэнне ВУП на 4% па выніках года — меншае за тое, на якое разлічвалі тыя, хто ўводзіў санкцыі, — аж да 20%, падкрэсліў Галоўчанка.

А на 2023 год прагназуецца рост ВУП Беларусі на 3,8%.

Афіцыйная статыстыка ў лукашэнкаўскай Беларусі часта бывае падманнай, а прагнозы адрозніваюцца ад факта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?