Падставай пракуратарка назвала тое, што Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад праваабарончых арганізацый.

Касцюк адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў Сочы. Пазней мужчыну таемна вывезлі ў Беларусь.

Як стала вядома брэсцкай «Вясне», Касцюка ў сярэдзіне снежня перавялі ў СІЗА-7. Меркавана, суд над хлопцам адбудзецца ўжо ў наступным месяцы.

Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Касцюк Юрый Андрэевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5