У Беларусі цэны на мандарыны стартуюць з адзнакі ў 4,55 рубля за кілаграм.

Скрыншот з сайта edostavka.by

Скрыншот з сайта edostavka.by

У залежнасці ад сеткі крам, цэны на самыя танныя мандарыны вагаюцца ад 5 да амаль 7 рублёў за кілаграм.

Цэны на рынку больш высокія, але і якасць прадукту звычайна вышэйшая. Мандарыны на рынках, у залежнасці ад памеру фрукта, прадаюць ад 9 да 15 рублёў за кілаграм.

Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

У Літве цана за кілаграм мандарынаў падчас перадсвяточных акцый пачынаецца з 99 еўрацэнтаў (каля 2,9 рубля). 

Цэны на мандарыны ў Літве

Цэны на мандарыны ў Літве

Акцыйныя цэны на кілаграм мандарынаў у Польшчы стартуюць з адзнакі ў 3,99 злотага (каля 2,5 рубля).

Фасаваныя мандарыны ў сетцы крам «Ашан» прадаюць па 7,79 злотага (каля 4,8 рубля) за кілаграм. 

Скрыншот з сайта biedronka.pl

Скрыншот з сайта biedronka.pl

Чытачы з Францыіі кажуць, што мандарыны там цяпер каштуюць ад 1,20 еўра за кілаграм.

У Грузіі кілаграм мандарынаў каштуе ад аднаго да трох лары, гэта каля 1—3 рублёў за кілаграм.

Чытайце таксама: Дорага-багата. Колькі каштуюць далікатэсы на навагодні стол у Валяр'янава 

Клас
24
Панылы сорам
12
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
14
Абуральна
13