Фота: Pixabay.com

Фота: Pixabay.com

Звальненне як адзінае выйсце

У нечым ціхае звальненне падобнае да італьянскага страйку. Гэта таксама сітуацыя, калі супрацоўнік выконвае толькі мінімальныя патрабаванні адпаведна сваёй пасадзе і ўкладае ў працу не больш часу, намаганняў і энтузіязму, чым яна патрабуе.

Як і шматлікія іншыя сучасныя трэнды, ціхае звальненне стала папулярным дзякуючы тыктоку. Усё пачалося з відэа, якое загрузіў малады інжынер Заід Хан. За 17-секундны ролік ён расказаў мільёнам людзей пра новую з'яву: «Вы па-ранейшаму выконваеце свае абавязкі, але больш не падпісваецеся на ментальнасць культуры мітусні, паводле якой праца мусіць быць вашым жыццём. Рэальнасць у тым, што гэта не так — і ваша каштоўнасць як асобы не вызначаецца вашай працай».

Выданне Harvard Business Review, каб атрымаць тлумачэнне сутнасці ціхага звальнення, звярнулася да прафесараў Энтані Клотца і Марка Баліна. Вось што яны сказалі: «У рамках ціхага звальнення супрацоўнікі працягваюць выконваць свае абавязкі, але менш хочуць удзельнічаць у дзейнасці па-за гэтымі абавязкамі: больш не затрымліваюцца дапазна, не прыходзяць на працу рана і не наведваюць неабавязковыя сустрэчы».

Пры гэтым супрацоўнік не пакідае сваю пасаду і працягвае атрымліваць заробак, таму такія паводзіны не ўхваляюць некаторыя босы. Некаторыя кіраўнікі ставяцца да ціхага звальнення спакойна, часткова таму, што разумеюць неабходнасць балансу паміж працай і асабістым жыццём, а часткова — бо не могуць замяніць такога супрацоўніка. Іншыя ж босы ціха ці гучна звальняюць супрацоўнікаў, якія, на іх думку, ухіляюцца ад працы. З’явілася нават з’ява пад назвай quiet firing: гэта сітуацыя, калі супрацоўнік настолькі не адчувае аддачы ад працы, што звальненне робіцца для яго адзіным выйсцем.

Перш за ўсё — баланс між жыццём і працай

Калі гэта так небяспечна, чаму ж людзі выбіраюць такі стыль працы? Калі размова не ідзе пра сапраўдную італьянскую забастоўку, то часцей за ўсё такія людзі не хочуць рабіць працу справай свайго жыцця. Увечары яны проста сыходзяць дахаты з офіса, пакідаюць працу за спінай і канцэнтруюцца на непрацоўных справах і абавязках.

У той жа час ціхае звальненне можа быць прыкметай таго, што супрацоўніку не падабаецца яго праца ці што ён адчувае на ёй выгаранне, бо гэта спосаб пазбегнуць дадатковага стрэсу. Таксама ціхае звальненне можа сведчыць, што чалавек гатовы змяніць працу ці, магчыма, ужо шукае для сябе новае месца.

Не ўсе лічаць ціхае звальненне новай з'явай, бо, мусіць, і раней частка супрацоўнікаў імкнулася не перагарэць на працы. Ёсць меркаванне, што назва новага трэнду стала папулярнай, бо супрацоўнікам, што выгарэлі, проста быў патрэбны тэрмін, каб апісаць свае пачуцці. Шмат каму з людзей зразумелая сітуацыя, калі адчуваеш і жаданне быць у фінансавай бяспецы, і імкненне не даць працы захапіць сваё жыццё. На ўсё гэта накладваецца трывога за свой статус, адчуванне віны за гэтую трывогу і жаданне адчайна змагацца за павышэнне. Вось ад гэтага нас і ратуе ціхае звальненне.

Чаму карыснаму можа навучыць ціхае звальненне? Вось адразу некалькі ўрокаў новага трэнду:

  • важна, каб у вашым жыцці быў баланс;
  • ваша каштоўнасць як асобы не залежыць ад вашай прадуктыўнасці на працы.

У гэтага трэнду можна знайсці і мінусы, нават калі размова не датычыць вашых уласных супрацоўнікаў. Ціхае звальненне — гэта прынцып, паводле якога не ўхваляецца імкненне дасягнуць вынікаў вышэй за свае магчымасці і пераадолець межы. З другога боку, ці трэба свету такая працоўная культура, дзе ад чалавека пастаянна патрабуюць больш, больш і больш?

Коцікі — як лекі… Як бяздомны кот напоўніў новым сэнсам жыццё беларускага бізнэсмена

У Мінску ў 5 разоў больш свабодных офісаў, чым у 2019-м. Што пустуе?

«Цягаюць «Ролтан» і туалетную паперу». Што айцішнікі выносяць дадому з офіса

Клас
26
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
7